Віншаванне Урсуле фон дэр Ляен з выбраннем на пасаду Старшыні Еўракамісіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Урсулу фон дэр Ляен з выбраннем на адказную пасаду Старшыні Еўрапейскай камісіі.

    "Упэўнены, што Вашы багаты прафесійны вопыт і асабістыя якасці будуць садзейнічаць умацаванню гістарычнай ролі Еўрасаюза па кансалідацыі краін на падставе агульных каштоўнасцей, сярод якіх мір, незалежнасць і ўстойлівае развіццё, - гаворыцца ў віншаванні. - Разлічваю на далейшае паглыбленне палітычнага дыялогу і напаўненне новым практычным зместам двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС у гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на магчымасць сумеснага абмеркавання пытанняў міжнароднага парадку дня, накіраваных на пабудову бяспечнай і ўпэўненай будучыні ў Еўропе.