Віншаванне удзельнікам адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба

    Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пачаткам гэтага міжнароднага турніру.

    У віншаванні гаворыцца, што спаборніцтвы па самаабароне без зброі, безумоўна, адно з самых відовішчных спаборніцтваў. Гэты від спорту, які імкліва набірае папулярнасць, па праву заслужыў прызнанне Міжнароднага алімпійскага камітэта.

    "Перакананы, што гэты факт паслужыць для ўдзельнікаў нашага турніру дадатковым стымулам паказаць максімум сваіх магчымасцей, праявіць сілу характару і волю да перамогі, стаць лепшымі ў барацьбе за галоўны прыз", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб добразычлівая атмасфера мінскага Палаца спорту, традыцыйна высокі ўзровень арганізацыі спаборніцтваў і актыўная падтрымка беларускіх балельшчыкаў садзейнічалі паспяховаму выступленню кожнага ўдзельніка чэмпіянату Беларусі.