Віншаванне са 100-годдзем унутраных войскаў МУС

    Паважаныя ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў,
    дарагія ветэраны!

    Віншую вас са 100-годдзем з дня ўтварэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

    Войскі, сфарміраваныя як дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны грамадства і дзяржавы, заўсёды добрасумленна выконвалі свой воінскі абавязак, з'яўляючыся гарантам стваральнага развіцця краіны.

    Сёння гэта зладжаны, высокамабільны ваенны арганізм, які вырашае ў мірны час унікальныя па спецыфіцы і складанасці службова-баявыя задачы. Асабовы склад надзейна стаіць на варце канстытуцыйнага ладу, уносячы свой уклад у захаванне спакою ў Рэспубліцы Беларусь.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам за тое, што вы не страчваеце сувязь са сваімі падраздзяленнямі, таварышамі па баявым братэрстве, займаецеся патрыятычным выхаваннем моладзі.

    У гэты ўрачысты і радасны дзень сардэчна жадаю ўсяму асабоваму складу ўнутраных войскаў, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, новых здзяйсненняў у высакароднай справе служэння Айчыне!

    Аляксандр Лукашэнка