Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Віншаванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру

5 ліпеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

"Гэты дзень ўвасабляе светлыя мары грамадзян Венесуэлы аб свабодзе, згодзе, дабрабыце і працвітанні краіны. Сёння, нягледзячы на шматлікія перашкоды, ваша дзяржава прадаўжае рашуча адстойваць сваё права на незалежнасць і ўласны шлях развіцця", - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Венесуэла, звязаныя братэрскімі адносінамі, маюць падобнае бачанне справядлівага светапарадку: выступаюць катэгарычна супраць аднабаковых санкцый і ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежных краін. "Венесуэльцы заўсёды могуць разлічваць на нашу падтрымку ў абароне агульных каштоўнасцей, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, што толькі канструктыўны дыялог на аснове прынцыпаў міжнароднага права здольны забяспечыць мірнае суіснаванне дзяржаў".

Беларускі лідар асабліва адзначыў зацікаўленасць нашай краіны ў далейшым паглыбленні плённага супрацоўніцтва з Венесуэлай ва ўсіх сферах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў, а жыхарам гэтай краіны - міру і шчасця.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь