Віншаванне Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Днём Незалежнасці.

    "Цесныя сувязі паміж нашымі краінамі заўсёды будаваліся на ўзаемнай павазе і добразычлівасці, даверы і падтрымцы. Сёння беларускі і ўкраінскі народы аб'ядноўваюць брацкія адносіны, духоўныя карані, імкненне жыць у згодзе, шматлікія сумесныя праекты", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што яго сустрэча з украінскім лідарам на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства, адкрые новыя магчымасці практычнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў розных галінах.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму здароўя і ажыццяўлення планаў, а дружалюбнаму народу Украіны - міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.