Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Міжнародным днём нейтралітэту.

    "Усеагульнае прызнанне важкага ўкладу Туркменістана ва ўмацаванне міру і бяспекі пацверджана прыняццем Генеральнай Асамблеяй ААН Рэзалюцыі аб Міжнародным дні нейтралітэту. Рэспубліка Беларусь не толькі падтрымала гэта рашэнне, але і стала яго першым суаўтарам, прадэманстраваўшы агульнасць прынцыпаў знешняй палітыкі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што заснаваныя на даверы і ўзаемнай павазе беларуска-туркменскія адносіны будуць і далей паслядоўна развівацца.