Віншаванне Прэзідэнту Сінгапура Халіме Якаб

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у наяўнасці значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва з Сінгапурам у розных сферах. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемнага ўліку інтарэсаў.