Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Судан Амару Хасану Ахмеду аль-Башыру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Судан Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "З цеплынёй успамінаю сустрэчу з Вамі ў Хартуме ў студзені мінулага года. Вынікі нашага адкрытага і канструктыўнага дыялогу далі магчымасць значна актывізаваць двухбаковае ўзаемадзеянне, абазначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі беларуска-суданскія сувязі ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах будуць і ў далейшым паступальна і дынамічна пашырацца ў інтарэсах абедзвюх краін.