Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Саюз М'янма Він М'іну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Він М'іна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "З задавальненнем адзначаю дружалюбны характар адносін паміж нашымі краінамі і выказваю гатоўнасць да больш актыўнага ўзаемадзеяння дзеля эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу беларуска-м'янманскага супрацоўніцтва, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.