Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна з нацыянальным святам - Днём вызвалення.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ўзаемная зацікаўленасць дзвюх краін у пашырэнні гандлю, навукова-тэхнічных кантактаў, нарошчванні супрацоўніцтва ў сферах высокіх тэхналогій, інфраструктуры, культуры і адукацыі адпавядае інтарэсам двух народаў.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што мірныя ініцыятывы Рэспублікі Карэя будуць садзейнічаць усталяванню стабільнасці ў рэгіёне, а міжкарэйскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца.