Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Арменія Сержу Саргсяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "З задавальненнем адзначаю, што нашы краіны традыцыйна звязваюць трывалыя адносіны дружбы, партнёрства і ўзаемнай павагі. Упэўнены, што далейшая актывізацыя двухбаковага дыялогу і нарошчванне супрацоўніцтва па ўсіх напрамках у поўнай меры адпавядаюць інтарэсам беларускага і армянскага народаў", - гаворыцца ў віншаванні.