Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

    "Пачатак інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы садзейнічаў напаўненню беларуска-расійскага супрацоўніцтва больш глыбокім зместам, стварыў рэальныя перавагі для эфектыўнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусь і Расія знаходзяцца ля парога новага аб'яднальнага этапу. "Выпрацоўка ўзаемапрымальных рашэнняў у духу сапраўднага саюзніцтва - сур'ёзны зачын для дастойнай будучыні народаў Беларусі і Расіі", - падкрэсліў ён.

    Прэзідэнт выказаў перакананне, што дзвюм краінам і ў далейшым удасца захаваць высокую дынаміку двухбаковага і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

    Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расіі Міхаілу Мішусціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.