Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамаду Ашрафу Гані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Спадзяюся на далейшае паспяховае развіццё беларуска-афганскага супрацоўніцтва і напаўненне яго канкрэтнымі сумеснымі праектамі ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах узаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што для кожнага грамадзяніна Афганістана гэта свята з'яўляецца сімвалам нацыянальнага адзінства, згоды і адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Афганістана і ўсяму народу гэтай дзяржавы шчасця, міру, дабрабыту і працвітання.