Віншаванне Прэзідэнту Эквадора Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта
Эквадора Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным
святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.
"Беларусь вельмі цэніць
устаноўленыя паміж кіраўніцтвам нашых краін палітычныя кантакты, якія даюць
магчымасць абмяркоўваць любыя тэмы сусветнага парадку дня і паспяхова
ўзаемадзейнічаць у рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў
віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены,
што далейшаму развіццю беларуска-эквадорскіх адносін будзе садзейнічаць больш
поўнае выкарыстанне значнага патэнцыялу супрацоўніцтва ў сферах знешняга
гандлю, прамысловай кааперацыі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі і культуры.