Віншаванне Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    "Упэўнены, што традыцыйныя адносіны дружбы і даверу паміж Беларуссю і Егіптам з'яўляюцца надзейнай асновай супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што на фундаменце ўзаемнай палітычнай волі двухбаковыя сувязі ў гандлёва-эканамічнай, культурнай і іншых сферах будуць пашырацца ў інтарэсах народаў абедзвюх краін.