Віншаванне Прэзідэнту ААЭ Халіфе бен Заіду аль-Нахаяну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі.

    "ААЭ з'яўляюцца для Беларусі добрым сябрам і надзейным партнёрам у рэгіёне Блізкага Усходу, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы цэнім дасягнуты ўзровень развіцця супрацоўніцтва з вашай краінай у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Мы таксама імкнёмся да далейшага пашырэння дыялогу праз адкрыццё новых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца ўзняць беларуска-эмірацкія адносіны на яшчэ больш высокі ўзровень.

    Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальныя пасланні Наследнаму Прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.