Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

    Гэта свята аб'ядноўвае мільёны хрысціян у іх самых светлых і чыстых думках. Абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці - любоў да бліжняга, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра. Умацоўвае сямейныя вузы і згоду ў грамадстве.

    Няхай хараство калядных дзён падорыць вам радасць сустрэч з блізкімі, надасць духоўных сіл у высакародных імкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі.

    Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай цеплыні.

    Аляксандр Лукашэнка