Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Васілю Шаранговічу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча з 80-годдзем.

    "За гады актыўнай і плённай творчай дзейнасці вы ўнеслі важкі ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый нацыянальнай кніжнай і станковай школы графікі. Вашы работы вызначаюцца ўнікальным аўтарскім почыркам і бездакорным густам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы таленту Васіля Шаранговіча людзі розных пакаленняў у Беларусі і за яе межамі адкрываюць для сябе каштоўнасць і значнасць выяўленчага мастацтва.

    "Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце ўзбагачаць скарбніцу айчыннай культуры, служыць добрым прыкладам для адоранай моладзі", - падкрэсліў Прэзідэнт.