Віншаванне народнаму артысту СССР Васілю Ланавому

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста СССР Васіля Ланавога.

    "Вашы бліскучыя акцёрскія работы, якія вызначаюцца вялікай высакароднасцю, сапраўднай мужнасцю і непераўзыдзеным пачуццём унутранай годнасці, сталі класікай савецкага і расійскага мастацтва, заслужылі прызнанне і шчырую любоў гледачоў розных пакаленняў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што творчасць Васіля Ланавога і ў далейшым будзе дарыць людзям радасць, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж двума брацкімі народамі.

    Прэзідэнт пажадаў артысту здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.