Віншаванне народнаму артысту СССР Марку Захараву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Марка Захарава з 85-гадовым юбілеем.

    "Яркі талент, бязмежная адданасць прафесіі, мэтанакіраванасць і працавітасць здабылі Вам усеагульную павагу і захапленне гледачоў. Вы адкрылі шлях на вялікую сцэну многім цудоўным акцёрам, чые імёны вядомы далёка за межамі Расіі. Стварылі незабыўныя пастаноўкі, якія сталі тэатральнай класікай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што фільмы Марка Захарава - гэта ўзор рэжысёрскага майстэрства, прыклад вечнага мастацтва, заўсёды актуальнага і цікавага розным пакаленням. "Беларускія паклоннікі шчыра любяць Вашу творчасць, што, несумненна, служыць умацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.