Віншаванне Надзеі Скардзіна з заваяваннем Малога хрустальнага глобуса

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Надзею Скардзіна з заваяваннем Малога хрустальнага глобуса ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету.

    "Ты праводзіш цудоўны сезон, які вянчаюць гэты ганаровы трафей і званне алімпійскай чэмпіёнкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты поспех стаў магчымым дзякуючы таленту, упартай працы і настойлівасці. "Малайчына! - падкрэсліў Прэзідэнт. - Жадаю шчасця і новых поспехаў".