Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём тэзаімянінаў.

    "Шматгадовае архіпастырскае служэнне зрадніла Вас с Беларуссю і яе народам, стала эпохай сапраўднага росквіту Праваслаўя. Дзякуючы Вашай працы і бацькоўскім старанням у нашай краіне з'явіліся новыя епархіі і прыходы, манастыры і духоўныя школы, адноўлены хрысціянскія святыні, умацаваўся міжканфесійны дыялог", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў асаблівае стаўленне Мітрапаліта Філарэта да людзей, яго нязменнае мудрае кіраўніцтва на шляху захавання веры, ідэалаў дабра і справядлівасці, што выклікае шчыры водгук у сэрцах беларусаў, дапамагае ім знайсці сапраўдныя духоўныя і маральныя арыенціры.

    "Няхай Ваша малітвеная дапамога і далей садзейнічае падтрыманню міру і згоды на нашай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы таксама пажаданні моцнага здароўя і бязмежных духоўных сіл.