Віншаванне Міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з юбілеем.

    "Ваш жыццёвы і прафесійны шлях з'яўляецца ўзорам сапраўднага дыпламатычнага майстэрства і вернасці ідэалам служэння сваёй Айчыне, - гаворыцца ў віншаванні. - На пасадзе Міністра замежных спраў на працягу многіх гадоў Вы паспяхова адстойваеце нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне, удзельнічаеце ў вырашэнні самых складаных і вострых пытанняў сучаснага светаўладкавання".

    Прэзідэнт падкрэсліў аўтарытэт кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусі, які ён заслужыў дзякуючы паважліваму стаўленню да краіны і нацэленасці на падтрыманне раўнапраўнага дыялогу.

    "Перакананы, што і ў далейшым Вы будзеце заставацца надзейным саюзнікам умацавання дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі дзяржавамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён пажадаў Сяргею Лаўрову добрага здароўя, ажыццяўлення намечаных планаў і дабрабыту.