Віншаванне Кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі Рамзану Кадыраву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзану Кадыраву.

    "Дарагі Рамзан! У дзень твайго нараджэння хачу павіншаваць увесь чачэнскі народ і жыхароў адроджанага Грознага з Днём горада. Сталіца Вашай рэспублікі - гэта па праву адзін з самых сучасных і перадавых гарадоў Паўночнага Каўказа. У нашай краіне заўсёды шчыра радуюцца вашым дасягненням, высока цэняць непарушныя вузы дружбы і партнёрства з Чачнёй", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што любоў да сваёй зямлі, беражлівае захаванне самабытнай гістарычнай спадчыны і нацыянальных традыцый, а таксама павага да чалавека працы аб'ядноўваюць і родняць беларусаў і чачэнцаў.

    "У гэты дзень прашу цябе, дарагі Рамзан, перадаць прывітанне і самыя найлепшыя пажаданні ўсім жыхарам Рэспублікі, і асабліва яе маладому пакаленню, якое будзе ажыццяўляць самыя смелыя і амбіцыйныя ідэі і мары. Шчасця, дабра і міру вам, дарагія сябры!" - пажадаў беларускі лідар.