Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Віншаванне Каралю Тайланда з Нацыянальным днём

5 снежня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна Бадзінтхаратхеппхаяварангкуна і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

"Нельга не адзначыць важную ролю, якую Каралеўства Тайланд адыгрывае ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, хуткую дынаміку эканамічнага развіцця краіны і росту дабрабыту насельніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што паслядоўнае пашырэнне плённага беларуска-тайландскага супрацоўніцтва ў розных галінах поўнасцю адпавядае інтарэсам дзяржаў і з'яўляецца выдатнай асновай для ўмацавання дружалюбных адносін.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь