Віншаванне калектыву Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы.

    "Адпавядаючы высокім патрабаванням часу, установа дастойна выконвае сваю місію па захаванні і выкарыстанні фонду айчынных і замежных дакументаў, арыентаваных на палітыку, канстытуцыйнае права, эканоміку і навуку. Сёння работа бібліятэкі накіравана на ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, духоўна-культурных і маральных каштоўнасцей грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы высокаму творчаму патэнцыялу і прафесіяналізму калектыву чытачам прадастаўляецца шырокі спектр паслуг, доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў, паспяхова ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што дзейнасць калектыву бібліятэкі і ў далейшым будзе накіравана на фарміраванне светапогляду грамадзян і забеспячэнне стабільнасці.