Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага

30 лістапада 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага" з 85-годдзем з дня заснавання тэатра.

"За шматгадовую гісторыю тэатр падарыў беларускай культуры цэлую плеяду таленавітых акцёраў і рэжысёраў, чыё майстэрства не раз пацвярджалася ўзнагародамі прэстыжных фестываляў. Застаючыся вернымі канонам класічнай драматургіі, вашы пастаноўкі заўсёды з'яўляюцца сучаснымі і актуальнымі. Яны абуджаюць у сэрцах гледачоў самыя лепшыя пачуцці - любоў, дабрыню і спагаду", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падзякаваў за адданае служэнне сцэне, пастаянны творчы пошук, арыгінальнасць і яркія эмоцыі, якімі калектыў тэатра дзеліцца са сваімі паклоннікамі, а таксама пажадаў вялікіх прэм'ер, пастаянных аншлагаў, невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь