Віншаванне Каісу Саіду з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Туніса

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Каіса Саіда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Туніса.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць ва ўсебаковым развіцці адносін з Тунісам на карысць грамадзян абедзвюх краін.

    "Спадзяюся на прадаўжэнне плённага палітычнага дыялогу, паглыбленне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах, пашырэнне канструктыўнага ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каісу Саіду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.