Віншаванне галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалаю Казеку

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалая Казеку з 70-годдзем.

    "З Вашым імем звязаны самыя яркія алімпійскія дасягненні Беларусі. Вы стаялі ля вытокаў станаўлення айчыннай школы лыжнай акрабатыкі. Дабіліся выдатных поспехаў на буйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Вывелі нашу краіну ў лідары сусветнага фрыстайла", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Мікалай Казека выхаваў плеяду праслаўленых атлетаў, сярод якіх чатыры алімпійскія чэмпіёны, і пад яго кіраўніцтвам вырасла цэлае пакаленне трэнераў, здольных забяспечваць якасную падрыхтоўку рэзерву і спартсменаў высокага класа.

    "Упэўнены, што вашы веды, талент педагога і багацейшы вопыт яшчэ шмат гадоў будуць прыносіць карысць беларускаму спорту", - падкрэсліў Прэзідэнт.