Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні беларуска-кувейцкага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін.

    "Упэўнены, што дружалюбныя беларуска-кувейцкія адносіны будуць пашырацца, а двухбаковае супрацоўніцтва - плённа развівацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.