Віншаванне члену нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгену Ціханцову

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з бліскучым выступленнем на сусветным першынстве па цяжкай атлетыцы ў Патаі.

    "Як і на чэмпіянаце Еўропы гэтага года, ты не дазволіў нікому ўсумніцца ў сваёй выдатнай фізічнай форме і гатоўнасці змагацца да канца. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што радасць гэтай перамогі падзяляюць усе беларускія аматары спорту. "Няхай яна надасць упэўненасці ўсёй камандзе", - пажадаў Прэзідэнт.