Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Віншаванне беларускай біятланістцы Надзеі Скардзіна

29 лістапада 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускую біятланістку Надзею Скардзіна з заваяваннем залатога медаля на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

"Твой яркі поспех, дасягнуты дзякуючы працавітасці і волі да перамогі, падарыў усім беларусам цудоўныя мінуты радасці і гонару за сваю краіну. Гэта тваё першае золата на этапах Кубка свету, якое ўсяляе ў каманду надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах у пачатку алімпійскага сезона", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў Надзеі Скардзіна, яе калегам па зборнай і трэнерскаму штабу здароўя, удачы і новых перамог.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь