Віншаванне Арыне Сабаленка з перамогай на турніры WTA ў Шэньчжэні

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па тэнісе Арыну Сабаленка з перамогай на турніры WTA ў Шэньчжэні.

    "Гэта цудоўны вынік на старце сезона, добры падарунак беларускім балельшчыкам і тваім паклоннікам па ўсім свеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт таксама павіншаваў з гэтым поспехам трэнера тэнісісткі Дзмітрыя Турсунава. Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменцы і яе камандзе моцнага здароўя, удачы і яркіх перамог у новым годзе.