Віншаванне алімпійскаму чэмпіёну Івану Ядзешку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна Івана Ядзешку з 75-годдзем.

    "Дзякуючы выключнаму таленту, настойлівасці і працавітасці Вы сталі сапраўдным майстрам сваёй справы, дасягнулі вышынь спартыўнага Алімпа і заслужылі любоў балельшчыкаў. Ваш жыццёвы шлях - яркі прыклад для моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Іван Ядзешка, з'яўляючыся спартсменам, дастойна прадстаўляў беларускую школу баскетбола ў шматнацыянальнай зборнай Савецкага Саюза, а ў якасці трэнера падрыхтаваў нямала высакакласных ігракоў.

    "Упэўнены, што свае веды і вопыт Вы і ў далейшым будзеце накіроўваць на развіццё спорту і выхаванне падрастаючага пакалення", - падкрэсліў Прэзідэнт.