Віншавальнае пасланне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "За мінулую чвэрць стагоддзя дыялог нашых краін набыў высокую ступень даверу. Беларуска-грузінскае ўзаемадзеянне характарызуецца насычанасцю і нарастаючай дынамікай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь настроена на далейшае ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей з Грузіяй на карысць двух народаў. "Прадаўжэнне актыўных і ўсебаковых міждзяржаўных кантактаў будзе садзейнічаць рэалізацыі новых перспектыўных сумесных праектаў", - упэўнены Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі моцнага здароўя, шчасця і дабра, а брацкаму народу Грузіі - міру і працвітання.