Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Устаноўлены юбілейны медаль да 100-годдзя органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі

4 ліпеня 2019 года
Устаноўлены юбілейны медаль "100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі". Адпаведны Указ № 255 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Медаль будзе вырабляцца з металу серабрыстага колеру з выявай залацістага барочнага шчыта, Дзяржаўнага герба Беларусі і адпаведнага юбілейнага надпісу на правым баку, лаўровага вянка - на адваротным баку.

Узнагароду будуць прысуджаць работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскаму персаналу органаў фінансавых расследаванняў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы. Медаля таксама могуць быць удастоены і іншыя асобы, у тым ліку іншаземцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь