Удзел у цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе ў Маскве
- 7
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня на стадыёне "Лужнікі" па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведаў цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе.
Пасля прыбыцця ў Маскву адразу ля трапа самалёта Кіраўніка беларускай дзяржавы, акрамя афіцыйных асоб, прывітаў Забівака - талісман цяперашняга чэмпіянату. Аляксандр Лукашэнка крыху пагуляў з ім у футбол і зрабіў некалькі ўдараў па імправізаваных варотах. Ён таксама пакінуў аўтограф на футбольным мячы і надпіс з пажаданнем - "Удачы братам расіянам!".