Тэлефонныя размовы з Прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і Міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня правёў тэлефонную размову з Прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

    Бакі абмяняліся віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі ў сувязі з надыходзячым Новым годам. Рабочыя пытанні былі абмеркаваны ў працяг перагавораў з Уладзімірам Пуціным, а таксама ў сувязі з тым, што кантрактаў, рэгламентуючых работу ў нафтагазавай сферы, на 1 студзеня не заключана. Вынікам размовы стала дамоўленасць аб арганізацыі канкрэтнай работы па пастаўках вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь.

    Гэтыя ж пытанні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з Міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. Размова ішла аб канкрэтных графіках і кампаніях, якія будуць пастаўляць нафту ў Беларусь.