Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 30 жніўня па ініцыятыве расійскага боку.

    Кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі абмеркаванне актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і графіка будучых кантактаў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пацвердзілі неабходнасць правядзення сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў, дамоўленасць аб якой была дасягнута на мінулым тыдні ў Сочы.

    Як плануецца, у перагаворах прымуць удзел прэм'ер-міністры дзвюх краін, віцэ-прэм'еры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў. Папярэдняй датай гэтай сустрэчы кіраўнікамі дзяржаў абазначана 21 верасня.

    Аляксандр Лукашэнка даручыў Прэм'ер-міністру Сяргею Румасу і адпаведным членам Урада падрыхтаваць усё неабходнае для сустрэчы на вышэйшым узроўні.