Тэлефонная размова з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам

    Па ініцыятыве армянскага боку 28 ліпеня адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.

    Бакі абмеркавалі развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, з задавальненнем адзначыўшы рост тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй. У той жа час Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян сышліся на  думцы, што ў супрацоўніцтве паміж краінамі існуе вялікі незадзейнічаны патэнцыял, і дамовіліся прыкласці ўсе намаганні для яго рэалізацыі.

    Прэзідэнт Беларусі і Прэм'ер-міністр Арменіі разгледзелі комплекс пытанняў, якія датычацца развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку вынікі праведзенага напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу пасяджэння кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС.

    Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама разгледзелі сітуацыю, што актыўна абмяркоўваецца ў СМІ, вакол прад'яўлення армянскім бокам абвінавачанняў у адрас генеральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.