Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Сустрэча з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам

24 кастрычніка 2019 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка асабіста праводзіў у аэрапорце Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса, які завяршыў свой афіцыйны візіт у Беларусь.

Кіраўнікі дзяржаў цёпла развіталіся, падвялі вынікі візіту. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Мігель Дыяс-Канель яшчэ не раз прыедзе ў Беларусь, і сам мае намер па запрашэнні кубінскага лідара зрабіць візіт на Кубу. "Ведайце, што вы для нас вельмі блізкія, добрыя сябры. Мы многаму ў вас навучыліся ў плане духоўнага і маральнага. Таму вы заўсёды можаце разлічваць на нашу краіну", - запэўніў Кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Прэзідэнт Кубы падзякаваў за гасціннасць. "У мяне такое адчуванне, што мы з вамі знаёмы ўжо шмат гадоў. Гэта для нас гасцінны візіт. У мяне заўсёды будуць самыя цёплыя ўспаміны аб ім. Я ўпэўнены, што ён стане вяхой у нашых адносінах", - сказаў Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс.

"Мы будзем цяпер з большай сілай рухацца наперад, будзем ужо больш канкрэтна абазначаць нашы праекты. І мы таксама многаму ў вас навучыліся, гераічная гісторыя беларускага народа заўсёды была прыкладам. Усё тое, што я ўбачыў, што мы абмяркоўвалі на перагаворах, навяло мяне на многія новыя думкі, якія хачу ажыццявіць", - падкрэсліў Прэзідэнт Кубы.

Напярэдадні прэзідэнты правялі афіцыйныя перагаворы. Бакі маюць намер задзейнічаць усе магчымасці, каб у далейшым супрацоўніцтва актыўна развівалася, а ўрады дзвюх краін павінны ў бліжэйшы час - да канца лістапада - выпрацаваць план сумесных дзеянняў у гэтым напрамку.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь