Сустрэча з прадпрымальнікам Міхаілам Гуцарыевым

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня абмеркаваў з прадпрымальнікам Міхаілам Гуцарыевым будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната і перспектывы рэалізацыі прадукцыі.

"Самае галоўнае, я хацеў бы сёння пачуць ад вас аб тым, як ідзе будаўніцтва асноўнага нашага праекта - камбіната па здабычы калійных солей, угнаенняў, якія вы бачыце ўжо цяпер перспектывы па здабычы і рэалізацыі гэтай прадукцыі", - сказаў Прэзідэнт.

"Нам вельмі важна, каб мы склеілі адносіны "Славкалія" з Беларускай калійнай кампаніяй і на рынак вы выходзілі ўзгоднена. Пасля таго, як мы ўвядзём Нежынскі камбінат, і пасля таго, як мы ўвядзём на Прыпяці (мы адкрылі прадпрыемства ўжо), мы зоймем практычна першае месца па здабычы калійных угнаенняў у свеце. Гэта значыць, у нас будзе магчымасць дыктаваць умовы рэалізацыі. Хацелася б ужо цяпер пачынаць у гэтым напрамку працаваць, як некалі мы з вамі дамаўляліся. Мяне цікавіць гэты праект, як ён рэалізуецца", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Міхаілу Гуцарыеву за яго дабрачынную дзейнасць у Беларусі. "Дзякуй за храм. Гэта ўнікальны выпадак, калі мусульманін будуе праваслаўны храм для людзей", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў словы ўдзячнасці і за падтрымку спорту, пабудаваную школу.