Сустрэча з Міністрам нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акарам

  • 1

Беларусь заўсёды была надзейным сябрам Турцыі і застанецца прыхільнай да гэтага курсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 студзеня на сустрэчы з Міністрам нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акарам.

"Мы заўсёды былі надзейнымі сябрамі і партнёрам вашай краіны. Мы заўсёды стараліся рабіць так, як лепш для Турцыі. І вы павінны ведаць, што мы будзем прыхільныя да гэтага курсу як у эканоміцы, гандлі, так і ў ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Мне прыемна сустрэцца з чалавекам, які прызваны ў многім вызначаць як унутраную, так і знешнюю палітыку Турэцкай Рэспублікі ў сувязі з той сітуацыяй, якая складваецца ў вашым рэгіёне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі вельмі ўважліва назіраюць за дзеяннямі ўзброеных сіл Турцыі. Прэзідэнт адзначыў, што высока ацэньвае эфектыўнасць і планавасць дзеянняў турэцкай арміі.

"Мы разумеем, вам вельмі няпроста, на вас ажыццяўляецца проста масіраваны націск вельмі моцных дзяржаў. Але я думаю, што народ Турцыі - гэта мужныя людзі, і яны справяцца ў гэтых умовах з тымі праблемамі, якія сёння не толькі ўнутры Турцыі, але навязваюцца і прыўносяцца звонку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перадаў самыя добрыя пажаданні турэцкаму лідару Рэджэпу Таіпу Эрдагану і выказаў надзею, што яго краіна зможа пераадолець усе цяжкасці і насуперак усяму падняцца яшчэ на адну прыступку развіцця.

Міністр нацыянальнай абароны Турцыі звярнуў увагу, што яго дэлегацыя даўно планавала наведаць Беларусь, аднак з-за ўмоў надвор'я візіт адкладваўся. "Мы былі вельмі настроены, і толькі сёння нам удалося прыехаць", - дадаў ён.

Хулусі Акар таксама перадаў Кіраўніку беларускай дзяржавы словы прывітання ад Прэзідэнта Турцыі і запрашэнне зрабіць афіцыйны візіт у яго краіну. "Прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі чакае вас у самы бліжэйшы час", - сказаў Міністр.