Сустрэча з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення ПАТ "НК "Раснафта" Ігарам Сечыным

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дамоўленасці з "Раснафтай" аб далейшым супрацоўніцтве. Аб гэтым ён заявіў 18 лютага на сустрэчы з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення ПАТ "НК "Раснафта" Ігарам Сечыным.

"Дзякуй, што прыехалі. Утойваць няма чаго - хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком буйнейшай нафтаздабыўной публічнай кампаніі сітуацыю, якая складваецца ў нас ва ўзаемаадносінах, можна сказаць, Беларусі і Расіі па нафце. Ведаю, што вы ў курсе справы, але было б няправільна нават не параіцца па асобных пытаннях, як дзейнічаць далей і як працаваць, у тым ліку і з "Раснафтай". Таму што па мінулым годзе вы ў Беларусь паставілі ні многа, ні мала - палавіну нафты, якую мы куплялі ў Расіі. Перапрацавалі тут у нас, у Беларусі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Хацелася б поўнай яснасці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажаце што-небудзь, і мы зможам умовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Сечын адзначыў, што з радасцю прыняў запрашэнне беларускага лідара прыехаць у Мінск, як рабіў гэта і раней. "Я вельмі цаню тыя даверныя адносіны, якія існуюць паміж намі", - дадаў ён.

"Адказваючы на ваша пытанне, што рабіць далей, Аляксандр Рыгоравіч, трэба працаваць разам, вядома, - адзначыў кіраўнік кампаніі. - Мы настроены канструктыўна. Я рады, што ў мяне ёсць магчымасць гэту тэму абмеркаваць разам з вамі".