Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Сустрэча са Старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам

12 лістапада 2019 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Аўстрыю 12 лістапада правёў сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам.

Кіраўнік дзяржавы таксама пакінуў запіс на беларускай мове ў Кнізе ганаровых гасцей аўстрыйскага парламента: "Шчыра дзякую за гасцiнны прыём у Парламенце Аўстрыi. Рады магчымасцi абмеркаваць шляхi далейшага развiцця канструктыўных адносiн памiж нашымi еўрапейскiмi дзяржавамі, пашырэння супрацоўнiцтва ў разнастайных галiнах на карысць беларускага i аўстрыйскага народаў".

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь