Сустрэча са Старшынёй Нацыянальга сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган

  • 1

Беларусь і В'етнам многае зрабілі для больш паспяховага развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 снежня на сустрэчы са Старшынёй Нацыянальга сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган.

"У нас вельмі добрыя сувязі. Яны заснаваны на добрай гісторыі нашых дзяржаў, якая можа быць гордасцю любых дзяржаў і базай для развіцця адносін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - За апошні час мы многае зрабілі для таго, каб нашы гандлёва-эканамічныя адносіны развіваліся больш паспяхова. Што датычыцца палітыкі, міжнароднага парадку дня, то ў нас вельмі добрыя пазіцыі, і па парадку дня міжнародных адносін яны абсалютна супадаюць".

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем канстатаваў, што кіраўнікі в'етнамскага парламента рэгулярна наведваюць Беларусь. "Вашы старшыні ў нас у Беларусі пастаянныя госці, - адзначыў ён. - Я вельмі хацеў бы, каб ваш візіт у Беларусь надаў дадатковы імпульс нашаму супрацоўніцтву па ўсіх напрамках".

У сваю чаргу Нгуен Тхі Кім Нган падкрэсліла, што рада зрабіць візіт у Беларусь. "Гэта вельмі прыгожая краіна", - сказала яна.

Старшыня Нацыянальнага сходу перадала Кіраўніку беларускай дзяржавы прывітанне ад Прэзідэнта В'етнама Нгуен Фу Чонга і запрашэнне яшчэ раз наведаць гэту краіну.