Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2019 год назначаны 80 аспірантам

    Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2019 год назначаны 80 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку стыпендыятаў прадстаўнікі біялагічных, тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных і гуманітарных навук, сфер экалогіі і спорту. Аспіранты выконваюць дысертацыйныя работы па прыярытэтных напрамках навуковай дзейнасці. Вынікі даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях, знайшлі прымяненне ў вытворчасці, лячэбнай практыцы, адукацыйным працэсе.

    Прыняцце распараджэння накіравана на стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіццё айчынных навуковых школ і падтрымку навукова-даследчай дзейнасці таленавітых маладых даследчыкаў.