Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага.
"Гэты цудоўны, шматгранна адораны чалавек пакінуў унікальны след у гісторыі сучаснай культуры і опернага мастацтва, заслужыў шчырае прызнанне не толькі ў Расіі, але і на сцэнах самых знакамітых тэатраў свету", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ведаюць, любяць і цэняць творчасць Дзмітрыя Хварастоўскага. "Заўчасны адыход з жыцця гэтага чалавека, дзейнасць якога натхняла і дарыла выключна станоўчыя эмоцыі, - незаменная страта для ўсіх нас", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.