Спачуванне родным і блізкім загінулых пры ўзрыве ў Керчы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых пры ўзрыве ў Керчанскім політэхнічным каледжы.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з глыбокім болем даведаўся аб узрыве і гібелі вялікай колькасці маладых людзей. "Беларусь узрушана трагедыяй, што адбылася, і падзяляе боль незаменных страт і цяжар страшэннай бяды", - гаворыцца ў спачуванні.