Спачуванне родным і блізкім пісьменніка Юрыя Бондарава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім пісьменніка, Героя Сацыялістычнай працы Юрыя Бондарава.

    "Мужны і стойкі, загартаваны цяжкім франтавым мінулым, вялікі пісьменнік сучаснасці Юрый Васільевіч пражыў доўгае і насычанае яркімі падзеямі жыццё. Ён быў прыкладам адданасці сваёй справе, чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яго адыход з жыцця - незаменная страта для сусветнай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што светлая памяць пра пісьменніка захаваецца ў яго творах і назаўсёды застанецца ў сэрцах людзей.